Рух па мосце на вул. Чыгуначнай у Мінску плануюць адкрыць у пятніцу, 6 сакавіка, паведамілі «Мінск-навінам» у «Гардарбуд».

На прадпрыемстве растлумачылі, што для гэтага ў найбліжэйшыя дні трэба будзе ўскласці сярэдні і верхні слаі асфальтабетону. Калі ўмовы надвор'я не дазволяць гэта зрабіць, тэрміны зрушацца на некалькі дзён.

Аднак запуск руху не азначае поўнае заканчэнне работ на аб'екце.

Яшчэ не будзе кантактнай сеткі для тралейбусаў, але пуцеправод адкрыюць для праезду, — удакладніў дырэктар «Гардарбуда» Аляксандр Ярошык. — «Мінсктранс» праінфармаваны пра гэта і зможа арганізаваць рух аўтобусных маршрутаў.

Рэканструкцыя моста стартавала 20 ліпеня. Збудаванне было амаль цалкам дэмантавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0