Памерла былая палітзняволеная, удзельніца руху за незалежнасць Беларусі Надзея Дземідовіч. Ёй было 93 гады.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла Настасся Азарка.

Надзея Дземідовіч нарадзілася ў Слонімскім раёне ў 1927 годзе, з маладосці брала ўдзел у нацыянальным руху. З 1944 да 1949 года пражыла пад чужымі дакументамі, хаваючыся ад арышту. Арыштавалі яе ў Казахстане, дзе яна працавала на хлебакамбінаце.

У ГУЛАГу яна правяла сем гадоў, удзельнічала ў Кенгірскім паўстанні вязняў.

Пасля вяртання ў Беларусь працавала на заводзе «Гарызонт». Хоць ад 1980 года яна была інвалідам першай групы, яна актыўна ўдзельнічала ў барацьбе за незалежнасць.

Да самых апошніх гадоў на Дзяды яна хадзіла ў першым шэрагу шэсцяў у Курапаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?