У суботнім выпуску навінаў тэлеканала АНТ з'явілася рубрыка «Дзве з палаца» працягласцю больш за 10 хвілін.

У ёй дзве журналісткі — Ганна Пыж і Наталля Стэльмах — захоплена расказваюць пра тое, як прайшоў тыдзень Аляксандра Лукашэнкі. Што ён рабіў, з кім сустракаўся, што кажуць яго госці.

Прычым гэта не «афіцыёзныя» здымкі, а нефармальныя. Камера не стаіць на штатыве, аператар і журналіст ходзяць услед за героямі. 

У 2018 годзе такая самая праграма з'явілася ў Расіі, яна называецца «Масква. Крэмль. Пуцін». Задача — паказаць Уладзіміра Пуціна з «чалавечым тварам». Падобная мэта стаіць і перад беларускім аналагам.

Праграма выходзіць на рускай мове.

Наталля Стэльмах.

Наталля Стэльмах.

Ганна Пыж.

Ганна Пыж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?