На адкрыцці таргоў 9 сакавіка цана на нафту маркі Brent склала $38. На закрыцці яе кошт быў на ўзроўні $46, вынікае са звестак Investing.com, адзначае РБК

Затым Brent прабіла ранейшы мінімум у 31,38 даляра за бараль, працягнуўшы падзенне.

Па стане на 08.30 майскі ф'ючарс маркі Brent падае на 28%, да 32,51 даляра за бараль. Хвілінамі раней паказчык абнавіў мінімум са студзеня 2016 года. Красавіцкі ф'ючарс маркі WTI апускаецца на 31,35%, да 28,33 даляра за бараль, таксама ледзь раней абнавіўшы мінімум з лютага 2016 года.

Нафта паказала рэкорднае падзенне ўнутры дня з 1991 года, калі пачалася аперацыя ЗША «Бура ў пустыні» ў Персідскім заліве па вызваленні захопленага Іракам Кувейта.

За некалькі хвілін да пачатку таргоў банк Goldman Sachs выпусціў прагноз, паводле якога цана Brent можа ўпасці да $20 за бараль у найбліжэйшыя тыдні. Банк рэзка панізіў свой прагноз па сярэдняй цане Brent ў другім і трэцім кварталах 2020 года да $30.

«Мы лічым, што АПЕК і Расія на гэтых выхадных пачалі цэнавую вайну, пасля таго як Саудаўская Аравія агрэсіўна скараціла адносную цану, па якой яна прадае сваю нафту, на максімум прынамсі за 20 гадоў», — напісалі аналітыкі банка. На думку Goldman Sachs, падчас гэтай цэнавай вайны вытворцы нафты з нізкім сабекоштам будуць нарошчваць здабычу, выкарыстоўваючы свабодныя магутнасці, каб прымусіць вытворцаў з больш высокімі выдаткамі скараціць іх здабычу.

Падзенне сусветных цэн на нафту пацягне за сабой зніжэнне кошту маркі нафты Urals (якую купляе ў Расіі Беларусь), для якой у расійскім бюджэце базавая цана на 2020 год устаноўлена на ўзроўні $42,4 за бараль. Гэтая пазнака важная для бюджэтнага правіла: пры зніжэнні цэнаў на нафту Мінфін Расіі будзе прадаваць валюту, чаго яшчэ ніколі не рабіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0