Усіх пацыентаў, якія паступаюць у беларускія бальніцы з цяжкімі і сярэднецяжкімі пнеўманіямі, будуць у абавязковым парадку правяраць на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Пра гэта распавёў на АНТ міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

«Пацыенты, пакуль у іх ёсць лёгкія праявы інфекцыі, знаходзяцца дома. Калі захворванне ускладняецца, яны трапляюць у звычайны шпіталь. Як правіла, у рэанімацыйнае аддзяленне. Вось гэта асноўная небяспека, паколькі ў рэанімацыйным аддзяленні знаходзяцца людзі, якім і так ужо дрэнна. Калі ім яшчэ дадаць каранавірусную інфекцыю, то шанцаў на тое, што яны з гэтым справяцца, становіцца вобмаль. Таму ў нас прыняты меры па падзеле патокаў пацыентаў, каб у агульнай рэанімацыі не аказалася інфіцыраваных. Усе пнеўманіі сярэдняй ступені цяжкасці неадкладна тыпуюцца на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі, каб гэтыя пацыенты выпадкова не апынуліся ў агульнай рэанімацыі», — заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Уладзімір Каранік таксама дадаў, што ў сувязі з гэтым падзелам ведамства і стварае рэзерв ложкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0