Увечары ў нядзелю, 8 сакавіка, у Вілейскае РАУС паступіла паведамленне пра тое, што ў аграгарадку Ілля, што пад Вілейкай, БМВ з'ехаў у кювет, за рулём быў, меркавана, п'яны кіроўца.

«Супрацоўнікі ДАІ заўважылі гэты аўтамабіль каля парка па вуліцы Савецкай. Падчас разбору адзін з пасажыраў перашкаджаў вядзенню адміністрацыйнага працэсу: грукаў рукамі па службовым аўто, абражаў міліцыянтаў, пасля аднаму з іх нанёс удар кулаком у твар.

На неаднаразовыя папярэджанні пра магчымае прымяненне фізічнай сілы, спецсродкаў і агнястрэльнай зброі ён не адрэагаваў. Адбыліся тры папераджальныя стрэлы ў паветра, а затым — прыцэльны ў нагу», — паведаміла прэс-служба МУС.

Частку дыялогу паміж даішнікам і хуліганам МУС выклала ў сеціва:

Пасля стрэлу міліцыянта на месца здарэння выклікалі хуткую, дактары аказалі пацярпеламу першую дапамогу. Пасля ён быў шпіталізаваны.

Мужчына, які ўдарыў даішніка, — 34-гадовы мінчук Аляксей Коўзік.

Цяпер Коўзік у бальніцы, каля дзвярэй палаты выстаўлены канвой. Падчас бойкі з даішнікамі ён быў п’яны: колькасць алкаголю ў выдыханым паветры склала 1,48 праміле.

Як паведамляе міліцыя, Коўзік судзімы за крадзяжы.

«Наша Ніва» звязалася з сябрамі і сваякамі Коўзіка, яны не захацелі абмяркоўваць інцыдэнт. Жонка Аляксея таксама адмовілася ад каментаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?