Цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года расце на 7,22% — да $ 35,85 за бараль, сведчаць даныя таргоў на біржы ICE ў Лондане, піша tass.ru.

Пры гэтым цана нафты маркі WTI дасягнула $32,38 за бараль (плюс 4,02%).

У панядзелак цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане ў піку зніжалася да $31,02 за бараль. Цана красавіцкага ф'ючарса нафты WTI таргавалася на ўзроўні $27,59 за бараль.

Нафта падае на фоне навін аб тым, што краіны АПЕК+ па выніках перамоваў у Вене не змаглі дамовіцца аб дадатковым скарачэнні здабычы нафты ва ўмовах падзення попыту з-за каранавіруса. АПЕК прапаноўвала дадаткова знізіць здабычу на 1,5 млн барэляў у суткі да канца 2020 года. Аднак супраць гэтай прапановы выступілі Расія і Казахстан.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?