Навукоўцы Сінгапура вызначылі новыя сімптомы выкліканага каранавірусам захворвання, якія могуць ствараць ілжывую карціну аб наяўнасці ў пацыента ліхаманкі дэнге, піша tass.ru са спасылкай на газету The Straits Times.

«Пацыент паступае з тыповай клінічнай карцінай для дэнге — высокая тэмпература і сып. Пры гэтым у яго няма звыклых для COVID-19 сімптомаў — насмарку, кашлю, болю ў горле», — адзначаецца ў дакладзе. Больш за тое, часам лабараторныя даследаванні «могуць паказваць станоўчыя вынікі на дэнге», — прызналі навукоўцы.

Па іх словах, «цяпер вельмі важна праводзіць дакладную дыягностыку на каранавірус, паколькі няправільнае лячэнне можа быць небяспечным не толькі для пацыента, але і для навакольных». За апошні час у Сінгапуры было адзначана ўжо два падобныя выпадкі, калі першапачаткова дыягнаставалі дэнге, а калі сітуацыя не паляпшалася, праводзіліся аналізы, якія пацвярджалі наяўнасць каранавіруса. 

Ад пачатку 2020 года тут было адзначана больш як 3,6 тыс. выпадкаў захворвання гэтай трапічнай ліхаманкай. Разам з тым сітуацыя з дэнге ў суседніх краінах нашмат цяжэйшая. Напрыклад, у Інданэзіі за першыя два месяцы было зафіксавана больш як 14,7 тыс. тых, хто захварэў, 94 чалавекі памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0