Казахстан мае намер трымацца ранейшых планаў па аб'ёме здабычы нафты ў 2020 годзе, паведамляюць інфармагенцтвы. Пра гэта расказаў журналістам міністр энергетыкі краіны Нурлан Нагаеў.
У 2020 годзе здабыча нафты чакаецца на ўзроўні 90 млн тон.
Краіны АПЕК+ па выніках перамоваў у Вене не змаглі дамовіцца аб дадатковым скарачэнні здабычы нафты ва ўмовах падзення попыту з-за каранавіруса. АПЕК прапаноўвала дадаткова знізіць здабычу на 1,5 млн бараляў у суткі да канца бягучага года. Супраць выступілі Расія і Казахстан.





