Лідар КНДР Кім Чэн Ын у панядзелак на месцы кіраваў вучэннямі дальнабойнай артылерыі Карэйскай Народнай Арміі, перадае паўночнакарэйскае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва (ЦТАК), піша ria.ru.

Раней Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі паведаміў, што КНДР раніцай у панядзелак правяла пуск ракет малой далёкасці некалькіх відаў у бок Японскага мора. У гэты раз максімальная далёкасць палёту ракет КНДР склала каля 200 кіламетраў, вышыня каля 50 кіламетраў.

«Чарговыя вучэнні па нанясенні агнявога ўдару праведзены ў мэтах праверкі здольнасці франтавых дальнабойных артылерыйскіх частак да раптоўнага ваеннага контрудару», — гаворыцца ў паведамленні ЦТАК.

Першы пуск паўночнакарэйскіх ракет сёлета адбыўся 2 сакавіка. Далёкасць іх палёту склала каля 240 кіламетраў, вышыня — каля 35 кіламетраў. Пазней Паўночная Карэя заявіла, што пускі прайшлі ў ходзе вучэнняў дальнабойнай артылерыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0