Пентагон перакінуў цяжкія бамбавікі B-2 Spirit на авіябазу Лажэш (Lajes Field), што на партугальскіх Азорскіх астравах у Атлантычным акіяне, піша rbc.ru са спасылкай на заяву Еўрапейскага камандавання Узброеных сіл ЗША.

Самалёты будуць выконваць аперацыі на розных вайсковых аб'ектах у зоне адказнасці Еўрапейскага камандавання Узброенымі Сіламі ЗША.

Пра якую колькасць бамбавікоў ідзе гаворка, у камандаванні не ўдакладнілі.

Авіябаза Лажэш месціцца прыкладна за 1600 км на захад ад Лісабона ў стратэгічным месцы на паўдарогі паміж Паўночнай Амерыкай і Еўропай у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?