Гэта ўсё-такі здарылася. З-за эпідэміі каранавіруса Серыя А прыпыненая на нявызначаны тэрмін: мінімум да красавіка. З такой заявай выступіў прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ, паведамляе sports.ru.

«Заўзятары павінны зразумець. Няма прычын працягваць».

Апошнім матчам да каранціну стала гульня «Сасуола» супраць «Брэшыі» на пустым стадыёне (як і астатнія гульні тура).

Пакуль не зразумела, ці будзе забарона распаўсюджвацца на матчы еўракубкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?