handball.by
У панядзелак у Вене прайшло лёсаванне другой часткі кваліфікацыйнага раўнду чэмпіянату свету-2021 па гандболе сярод мужчын.
Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) згуляе з пераможцам пары Польшча — Літва.
Першыя матчы з удзелам Беларусі пройдуць 5-7 чэрвеня, матчы ў адказ — 9-11 чэрвеня.
Матч Польшча — Літва адбудзецца ў красавіку.
Пераможца двубою выйдзе на чэмпіянат свету, што пройдзе ў студзені наступнага года ў Егіпце.





