Пасля ўчорашняга моцнага падзення сёння ў аўторак беларускі рубель ўмацоўваецца да амерыканскай валюты.

Даляр патаннеў на тры капейкі (-0,0310, або 1,32%) да 2,3208 беларускага.

У панядзелак даляр падаражэў адразу на 11 капеек (5%) з 2,2396 да 2,3518.

Еўра ўчора вырас на 15,5 капеек да 2,6750

Сёння еўрапейская валюта патаннела амаль на чатыры капейкі (-0,0395) да 2,6355.

Расійскі рубель пасля ўчорашняга падзення ўмацаваўся на 0,0580 да 3,2208.

Сёння цэны на нафты крыху пайшлі ўверх, гэтым і тлумачыцца ўмацаванне расійскага рубля, а следам за ім і беларускага.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0