У Беларусі колькасць вылечаных ад каранавіруснай інфекцыі павялічылася да трох чалавек, паведамляе Мінздароўя.

У студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, на сённяшні момант таксама атрыманы адмоўныя вынікі тэстаў. На гэтым тыдні пасля завяршэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыенты будуць выпісаныя са стацыянара.

Стан усіх астатніх пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны COVID-19, здавальняючы. Тэмпература нармальная, праводзіцца лабараторны кантроль і мерапрыемствы медыцынскага назірання.

Што тычыцца трох пацыентаў, якія адносяцца да кантактаў I-га ўзроўню, пацыентаў, што вярнуліся з Італіі, у якіх на выходных прыйшлі тры станоўчыя тэсты, то на сённяшні дзень вынікі аналізаў на наяўнасць РНК каранавіруса пацвердзіліся.

Аднак прэвентыўная ізаляцыя дадзеных пацыентаў і адэкватнае медыцынскае суправаджэнне дазволілі не дапусціць далейшага развіцця хваробы і распаўсюджвання захворвання. На сёння гэтыя тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча. Тэмпература нармальная, скаргаў няма, паведамляе Мінздароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0