Фота Ягора Хаванскага

Фота Ягора Хаванскага

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння новым каранавірусам у Аўстрыі павялічылася за суткі з 112 да 157. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай Міністэрствам сацыяльных спраў, аховы здароўя, абароны правоў спажыўцоў Аўстрыі ранішняй зводцы, піша ТАСС.

«Пацверджаныя выпадкі па стане на 8-ю раніцы — 157», — адзначаецца ў паведамленні.

На наяўнасць віруса ў Аўстрыі былі правераныя больш за 5 тыс. чалавек, дзясяткі людзей былі змешчаныя ў каранцін з-за кантактаў з заразай. Выпадкі заражэння зафіксаваныя ва ўсіх рэгіёнах краіны. Смяротных выпадк пакуль не зарэгістравана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0