Сёння кіраўнік дзяржавы ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці ўручыў пашпарты юным грамадзянам Беларусі, піша sb.by.

Лукашэнка цёпла павіншаваў юнакоў і дзяўчат са знамянальнай падзеяй у іх жыцці. І ўжо пасля цырымоніі, падчас нефармальнай размовы, даў шчырую параду:

— Не спяшаецеся выбіраць прафесію. Прыглядайцеся, у вас яшчэ ёсць час. А то будзе як у мяне: паспяшаешся, потым прыйдзецца дадаткова вучыцца. Будзьце журналістамі, артыстамі, інжынерамі, аграномамі — усё нам трэба будзе ў гэтым жыцці ў нашай краіне. Поспехаў вам і галоўнае — будзьце шчаслівыя!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0