Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны ў Беларусі 11 сакавіка, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

У сераду днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні 4-9 м/с, днём парывы будуць дасягаць да 14 м/с, на заходняй палове — да 15-18 м/с.

Ноччу +1…6, пры праясненнях — ад нуля да -2. Днём +6…12.

12 сакавіка днём, ноччу і раніцай 13 сакавіка на большай частцы тэрыторыі таксама чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?