17 чалавек заразіліся каранавірусам у суседняй Польшчы.

Польскія санслужбы ў рэжыме анлайн публікуюць дакладныя звесткі пра колькасць заражаных, а таксама пра колькасць людзей, якія знаходзяцца на каранціне.

Па стане на 9 сакавіка ў Польшчы ажыццявілі 1630 тэстаў на каранавірус. 467 асоб прафілактычна ізаляваныя ў шпіталях, 1014 асоб знаходзяцца на каранціне дома, а 7110 чалавек ахоплена прафілактычным эпідэміялагічным наглядам.

Выпадкі каранавіруса зарэгістраваныя ў Познані, Уроцлаве, Рацібожы, Кракаве. У крайне цяжкім стане знаходзіцца 73-гадовы пацыент ва Уроцлаве, паведамляе партал Onet.pl.

Сёння Польшча пачала правяраць тэмпературу людзей на памежных пераходах з Чэхіі, Нямеччыны, а таксама ў портах.

Улады Польшчы пакуль не маюць намеру пераносіць прэзідэнцкія выбары, запланаваныя на 10 мая. 

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?