Парламент Азербайджана ўпершыню ўзначаліла жанчына. Спікерам Мілі Меджліса (Нацыянальнага сходу) абраная Сахіба Гафарава, перадае Vesti.az.

Гафарава прадстаўляе кіруючую партыю «Новы Азербайджан». Яна доктар філалагічных навук, скончыла Азербайджанскі педагагічны інстытут рускай мовы і літаратуры, а таксама ўніверсітэт моў. З 1981 года працуе ў Бакінскім славянскім універсітэце, была дэканам факультэта заходнееўрапейскіх моў у Заходнім універсітэце. Гафарава з'яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых і вучэбна-метадычных работ, праграм і вучэбных дапаможнікаў, займаецца гендарнымі праблемамі ў філалогіі.

Парламенцкія выбары адбыліся ў Азербайджане 9 лютага. Большасць галасоў атрымала кіруючая партыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0