Колькасць пацверджаных выпадкаў інфікавання каранавірусам новага тыпу ў Нямеччыне вырасла за суткі на 27 і дасягнула 1139. Пра гэта паведаміў у панядзелак кіраўнік навукова-даследчага інстытута імя Роберта Коха (RKI) Лотар Вілер, піша ТАСС.

«Па стане на сёння колькасць пацверджаных выпадкаў складае 1139, з іх 484 — у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія», — сказаў ён.

У папярэднія некалькі дзён сутачны прырост складаў ад 100 да 260 выпадкаў.

У 80% пацыентаў хвароба працякае ў лёгкай форме альбо наогул без наступстваў. Найбольшую пагрозу вірус уяўляе для пажылых грамадзян і для людзей з хранічнымі захворваннямі.

Памерлі ад наступстваў каранавіруса двое жыхароў Нямеччыны ва ўзросце 89 і 78 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0