На ютуб-канале прыхільнікаў Міколы Статкевіча з’явіліся відэазвароты яшчэ двух актывістаў, якія пададуць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для збору подпісаў для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах-2020.

Мінскі бізнэсмен Аляксандр Грачышнікаў удзельнічаў у мясцовых выбарах-2018, яго гадавы даход быў адным з самых высокіх з усіх сталічных кандыдатаў. Бізнэс Грачышнікава — гэта прадуктовая крама, а таксама рамонт аўтамабіляў. У відэазвароце ён прадставіўся як сябар Беларускай асацыяцыі кікбоксінга і тайскага бокса. І расказаў, што нядаўна на яго завялі падазроную крымінальную справу за махлярства.

Іншая кандыдатка — лідская пенсіянерка Рэгіна Беркус, сястра мясцовага актывіста суполкі БНФ Станіслава Беркуса. Яна хадзіла на леташнія парламенцкія выбары, але ўрэшце зняла сваю кандыдатуру. У Рэгіны Беркус апошнімі днямі таксама адбылося непаразуменне з праваахоўнікамі — на жанчыну склалі пратакол за тое, што яна выпускала выратаваных катоў на дах крамы «Адзенне» ў цэнтры Ліды, а таксама ўтрымлівае бяздомных катоў у падвале дома. 

Прыхільнікі Статкевіча называюць сябе «кандыдатамі пратэсту». Статус прэтэндэнтаў у прэзідэнты дазволіць палітыку легальна праводзіць акцыі пратэсту па ўсёй краіне. Трапляць у выбарчыя бюлетэні 30 яго прыхільнікаў не збіраюцца.

Чытайце. Вольга Нікалайчык пойдзе ў прэзідэнты ад блока 30 сяброў Статкевіча

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?