«Белавія» з 12 сакавіка па 2 красавіка прыпыняе рэйсы па маршруце Мінск-Мілан-Мінск. Прычынай стала забарона ўрадам Італіі ўезду/выезду ў 15 правінцый у рамках барацьбы з каранавірусам, паведамляецца на старонцы кампаніі ў фэйсбуку.

Для авіябілетаў, аформленых на рэйсы з 12 сакавіка па 2 красавіка, магчымае поўны вяртанне кошту білета ці перанос палёту да 31 мая 2020 года без дадатковага збору ў межах аднаго класа абслугоўвання па гэтых жа маршрутах або на рэйсы «Белавія» па маршруце Мінск-Рым-Мінск, паведамляе кампанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0