Фота Мінздароўя

Фота Мінздароўя

У Беларусі ўпершыню праведзена сімультанная (сумесная) аперацыя: 23-гадовай дзяўчыне аднамомантна трансплантавалі нырку і кахлярны імплантат, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале. 

Брыгада з амаль 30 спецыялістаў Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі на чале з намеснікам дырэктара Алегам Калачыкам і РНПЦ слыху на чале з Марынай Пясоцкай 6 гадзінаў праводзілі аперацыю гэтай пацыентцы.

Складанасць заключалася ў тым, што ў дзяўчыны была дыягнаставана першасная імунная трамбацытапенія, якая не дазволіла б зрабіць пацыентцы другую аперацыю.

Беларускія дактары першымі ў свеце правялі аперацыю, якая дазволіла дзяўчыне не выбіраць паміж слыхам і нырачным здароўем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна