Пацверджана яшчэ два выпадкі захворвання каранавірусам. Захварэлыя вярнуліся з Італіі, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на Цэнтр кантролю і прафілактыкі захворванняў.

За суткі на каранавірус COVID-19 было праверана 30 чалавек, два аналізы далі станоўчы вынік. Такім чынам, колькасць хворых у Латвіі дасягнула васьмі. Сем з іх вярнуліся 7 сакавіка з італьянскага курортнага горада Чэрвінія.

У панядзелак, 9 сакавіка, МЗС пашырыў спіс краін, якія настойліва не рэкамендуецца наведваць. Цяпер у ім 21 краіна. Гэта ЗША, Аўстралія, Аўстрыя, Бахрэйн, Бельгія, Егіпет, Францыя, Грэцыя, Ірак, Ісландыя, Канада, Кувейт, Вялікабрытанія, Малайзія, Нідэрланды, Нарвегія, Іспанія, Швейцарыя, Тайланд, Нямеччына, Швецыя.

Раней МЗС заклікаў не наведваць без асаблівай неабходнасці Кітай, Паўднёвую Карэю, Японію, Сінгапур, Іран і Італію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0