Міністр замежных спраў Польшчы, не чакаючы ўступлення ў сілу Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі, выдаў пастанову аб увядзенні нулявой тарыфнай стаўкі за прыём і разгляд візавых анкетаў на атрыманьне шэнгенскіх візаў для маладых беларусаў, піша «Радыё Свабода».

Такім чынам, ад абавязку аплаты за прыём і разгляд візавых анкетаў на атрыманне шэнгенскіх візаў у польскіх консульскіх установах на тэрыторыі Беларусі вызваляюцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў і моладзь ва ўзросце да 25 гадоў, якая бярэ ўдзел у сэмінарах, канфэрэнцыях, спартовых, культурных або адукацыйных імпрэзах, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0