Каб спыніць распаўсюд каранавіруса, Аўстрыя забараняе ўезд людзей з Італіі.

Пра гэта паведаміў канцлер Аўстрыі Себастыян Курц.

Акрамя таго, у Аўстрыі адмяняюць вочныя заняткі ва ўніверсітэтах і забараняюць публічныя мерапрыемствы з удзелам больш як 100 чалавек.

У Аўстрыі адзначана 157 заражэнняў каранавірусам, але ніхто пакуль не памёр. Гэта 17 заражэнняў на 1 мільён насельніцтва. Для параўнання: у Беларусі адзначана 1 заражэнне на мільён, у Італіі — 152.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?