«Як правільна мыць рукі. І гэта не так проста» — відэаінструкцыя з такой назвай выйшла ў самае чытанае на партале Politiken у Даніі, пасля таго як за два дні колькасць заражэнняў у краіне падскочыла да 159. Гэта 25 на кожны мільён насельніцтва.
Кіраўніцтва ўрада Даніі на прэс-канферэнцыі заклікала людзей змяніць звычкі, адмовіцца ад непатрэбных падарожжаў і старацца не падарожнічаць у грамадскім транспарце ў гадзіны пік.
Акрамя таго, ва ўніверсітэтах будуць зачыненыя чытальныя залы, сталоўкі і адмененыя дыскатэкі.
«Пакуль хварэюць пераважна маладыя людзі, — заявілі прадстаўнікі ўрада. — Але небяспека ў тым, што яны могуць перадаць інфекцыю людзям старэйшага ўзросту, якія яе з цяжкасцю пераносяць».





