Нафтакампаніі прамыслова-фінансавай групы «Сафмар» бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева плануюць сумарна паставіць у сакавіку 400 тысяч тон нафты на беларускія НПЗ «Нафтан» і Мазырскі НПЗ, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з планамі паставак на заводы.
Паводле інфармацыі крыніцы, мяркуецца паставіць 300 тыс. тон трубаправодным транспартам і 100 тыс. тон па чыгунцы.
Раней у «Транснафце» паведамілі, што шэраг кампаній аформілі маршрутныя даручэнні на прапампоўку ў сакавіку па нафтаправодзе 177 тыс. тон нафты на «Нафтан» і 31 тыс. тон на Мазырскі НПЗ. Па даных «Транснафты», паступілі яшчэ заяўкі на прапампоўку нафты ў Беларусь у сакавіку, але яны пакуль не аформлены.





