Пра выпадак распавяла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Увечары 9 сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў Мінскім раёне на АЗС відавочна нецвярозы кіроўца «Нісана» здзейсніў ДТЗ. Супрацоўнікі ДАІ прыбылі на месца здарэння, дзе іх чакаў відавочца: ён дастаў ключы і ўтрымліваў 62-гадовага кіроўцу.

Пазней медагляд паказаў, што кіроўца «Нісана» моцна п'яны — 2,5 праміле алкаголю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна