Каранавірус знойдзены ў камандуючага Узброенымі сіламі Польшчы генерала Яраслава Мікі пасля паездкі ў Германію. Пра гэта паведаміла ў аўторак у Twitter Мінабароны Польшчы.
«Асобы, якія суправаджалі генерала, былі ізаляваны. Камандуючы адчувае сябе добра», — адзначаецца ў паведамленні.
У Польшчы на дадзены момант зафіксавана 20 пацверджаных выпадкаў выкліканага новым каранавірусам захворвання, 467 чалавек шпіталізаваныя з падазрэннем на каранавірус і больш як тысяча знаходзіцца ва ўмовах хатняга каранціну. Улады ўвялі кругласутачны санітарны кантроль на межах і прынялі рашэнне адмяніць усе масавыя мерапрыемствы.





