На адным з сельгаспрадпрыемстваў Жлобінскага раёна 10 сакавіка адбыўся выбух, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.
Фота: СК
Паводле следства, два працаўнікі сельгаспрадпрыемства вырашылі зрабіць кувалду з незразумелага металічнага прадмета, знойдзенага раней. Адзін з іх занёс прадмет у цэх, каб распілаваць з дапамогай зварачнага апарата.
Адбыўся выбух — 51-гадовы зваршчык памёр на месцы ад атрыманых траўмаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, знойдзены прадмет быў фрагментам боепрыпаса.
Фота: СК
Ідзе следства.





