Чарговыя праймерыз апазіцыі адбыліся ў Віцебскай вобласці. На гэты раз пяцёра кандыдатаў завіталі ў Лепель. Сустрэча адбывалася на аграсядзібе Вялікі Поўсвіж недалёка ад раённага цэнтра.
На праймерыз прыйшло 30 удзельнікаў. Галасы размеркаваліся наступным чынам: Павел Севярынец набраў 16 галасоў, Юрась Губарэвіч — 6, Мікалай Казлоў — 5, Вольга Кавалькова — 2, Аляксей Янукевіч — 1.
Людзей цікавіла, ці не будуць рэпрэсіі пасля змены ўлады, што рабіць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі, як павысіць іх рэнтабельнасць, а таксама статус рускай мовы, саюз з Расіяй, АЭС.





