Расія дапусціла магчымасць вяртання да АПЕК. Гэта можа адбыцца пасля кансультацыі Мінэнерга з найбуйнейшымі нафтавымі кампаніямі, паведамляе Reuters.
Фота Надзеі Бужан
«Плануем абмеркаваць, ці варта вяртацца да супрацоўніцтва з АПЕК — альбо не», — сказала адна з крыніц агенцтва ў нафтавай кампаніі.
Такую магчымасць пацвердзіў і міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, адзначыўшы, што не выключае сумесных з АПЕК дзеянняў па стабілізацыі рынку нафты.
Пра сустрэчу Новака 12 сакавіка з прадстаўнікамі расійскіх нафтавых кампаній паведамляе РБК.
Пры гэтым падкрэсліваецца, што канчатковае рашэнне будзе прымацца Уладзімірам Пуціным.





