Імаверна, да 70% насельніцтва заразіцца каранавірусам, што распаўсюджваецца па свеце. Пра гэта на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель.

Лячэння ад віруса пакуль няма. Таму ўсе высілкі трэба скіраваць на тое, каб запаволіць яго распаўсюд, сказала Меркель.

«Калі вірус трапляе ў краіну, імунітэту ў людзей няма і не існуе тэрапіі, тады ад 60 да 70% насельніцтва будзе заражана», — сказала яна на прэс-канферэнцыі ў Берліне.

«Зараз галоўнае — запаволіць распаўсюд віруса, каб не дапусціць перагрузкі сістэмы аховы здароўя», — дадала Меркель.

«Галоўнае цяпер — выйграць час», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?