belarus.by

belarus.by

Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч заявіў, што ўжо выпрацаваны прапановы па змене Канстытуцыі.

«Канстытуцыйны суд пры працы над зменамі ў Канстытуцыю прааналізаваў становішча Асноўнага закона краіны з улікам зменлівых грамадскіх адносін і рэалій канстытуцыйнага будаўніцтва, больш за 50 канстытуцый замежных краін. У выніку выпрацаваны пэўныя прапановы па ўдасканаленні», — сказаў Міклашэвіч, якога цытуе БелТА.

Міклашэвіч праінфармаваў пра падрыхтоўку прапаноў па змяненні Канстытуцыі пасля абвяшчэння заключнай часткі паслання КС прэзідэнту і палатам Нацыянальнага сходу.

Пра сутнасць запланаваных змен не паведамляецца.

«Мы прытрымліваліся таго, каб не парушыць прынцып стабільнага канстытуцыйнага развіцця. Трэба захаваць тыя канстытуцыйныя палажэнні, якія сапраўды паказалі, што на іх аснове дасягаецца мір і спакой, развіваецца эканоміка, сацыяльная сфера. А ў цэлым — каб змены былі накіраваны на сацыяльны прагрэс, мадэрнізацыю грамадства і далейшае дынамічнае развіццё нашай краіны», — адзначыў кіраўнік КС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?