2 кастрычніка мінулага года ў Азарычах знайшлі труп 42-гадовай жанчыны. Спачатку ў забойстве падазравалі яе мужа, мясцовага святара, але пазней затрымалі іншага падазраванага — маладога хлопца.

23-гадовы Віктар Марозаў — ураджэнец суседняй вёскі, праводзіў рамонтныя работы ў праваслаўным храме, дзе служыў іерэй Георгій Агіевіч.

«Пасля заканчэння працоўнага дня малады чалавек стэлефанаваўся са сваёй дзяўчынай. Падчас размовы паміж імі адбылася сварка, пасля якой хлопец выпіў алкаголь.

Падчас аднаго з допытаў мужчына растлумачыў, што пасля сваркі ён вырашыў скрасці машыну святара, каб з'ездзіць да дзяўчыны, — паведаміў Следчы камітэт.

— Увечары малады чалавек накіраваўся да дома настаяцеля храма. Дзверы адчыніла жонка святара, у якой ён стаў патрабаваць ключы ад аўтамабіля. Жанчына адмовіла і паспрабавала зачыніць дзверы знутры. Абвінавачаны ударыў яе нажом і зайшоў у дом.

Пасля забраў ключы ад аўтамабіля, скраў 20 даляраў, 1000 расійскіх рублёў і мабільнік».

На скрадзеным мікрааўтобусе Марозаў заехаў на малочна-таварную ферму ў вёсцы Вязовіца і здзейсніў ДТЗ: наехаў на смеццевы кантэйнер, цюк саломы і цыстэрну для вады. Сведкамі сталі работнікі фермы, якія прыйшлі на ранішнюю дойку кароў. Яны ж і забралі ў п'янага кіроўцы ключы ад аўтамабіля. Пасля гэтага малады чалавек знік у невядомым накірунку.

Віктара Марозава затрымалі праз два дні. Ён пад вартай, на яго завялі некалькі крымінальных спраў: за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю; за крадзеж машыны; за пранікненне ў жыллё і рабаўніцтва. Марозаву пагражае расстрэл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?