Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каментуючы вынікі праведзенай у Маскве сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным. Трансляцыю прэс-падыходу Румаса вяла ў Facebook прэс-сакратар прэм'ера Аляксандра Ісаева, піша Tut.by.

Румас сказаў, што задаволены вынікамі перамоў. Адной з тэм сустрэчы стала аднаўленне доўгатэрміновых паставак расійскай нафты ў Беларусь.

— У апошні час сітуацыя [на нафтавым рынку] змянілася. Сусветныя цэны на нафту ўпалі. Беларускі бок прадставіў новыя прапановы расійскім нафтавым кампаніям. Расійскі бок паабяцаў на працягу некалькіх дзён правесці кансультацыі з расійскімі нафтавікамі. На першы погляд, гэтыя прапановы не былі адкінутыя расійскім бокам. Думаю, мы прасунемся па рашэнні нафтавай спрэчкі, — сказаў Румас, але не ўдакладніў дэталі прапановы.

Сітуацыя з нафтай справакавала ваганні на валютным рынку. Як адчувае сябе беларускі рубель?

— У апошні час адбыўся адскок. [Рубель умацаваўся.] Ніякай панікі на валютным рынку няма. Чэргаў у абменных пунктах таксама няма. Сітуацыя будзе выраўноўвацца. Нацбанк праводзіць узважаную валютную палітыку. Людзям няма ніякага сэнсу хвалявацца. Сітуацыя стабільная і прадказальная, — лічыць прэм'ер-міністр Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна