Яшчэ тры краіны — Ірак, Кувейт і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) — сталі на бок Саудаўскай Аравіі ў нафтавай вайне супраць Расіі, піша Bloomberg.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Ірак і Кувейт, якія ўваходзяць у АПЕК, услед за Саудаўскай Аравіяй абвясцілі пра зніжкі пакупнікам сваёй нафты. Ірак гатовы знізіць красавіцкія цэны на сыравіну на 5 даляраў за бараль пры пастаўках у Азію, Кувейт абвясціў пра дысконт у 6 даляраў за бараль. Акрамя таго, Багдад у красавіку плануе павялічыць пастаўкі нафты, паведаміла крыніца.

У сваю чаргу нацыянальная нафтавая кампанія Абу-Дабі ў наступным месяцы павялічыць пастаўкі сырой нафты на 1 мільён бараляў у дзень (г.зн. павялічыць пастаўкі на траціну).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0