У міліцыю звярнулася работніца Асіповіцкай АЗС, якая паведаміла пра знойдзеную сумку з дакументамі нейкага жыхара Асіповіцкага раёна.

Уладальнік барсеткі забыўся яе на запраўцы, але, калі вярнуўся за сваімі рэчамі, то ў сумцы не было 850 рублёў і 70 еўра. Камеры відэаназірання дапамаглі сышчыкам вызначыць падазраванага.

Аказалася, што 40-гадовы жыхар Украіны знайшоў барсетку, дастаў з яе ўсе грошы, а ўжо пасля перадаў аператару АЗС. Нядобрасумленнага жыхара Украіны затрымалі ўжо праз 3 гадзіны ў Ашмянах.

На госця краіны завялі крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?