Актывісты праз каранавірус вырашылі адмовіцца ад святкавання Дня Волі-2020 у фармаце масавага фестывалю. Адпаведны ліст яны накіруюць у гарвыканкам. Свята пройдзе ў фармаце, які не прадугледжвае цэнтралізаванага масавага збору людзей у адным месцы. Задуманыя актыўнасці, квэст, пашпарты і візы — па-ранейшаму актуальныя, піша Hrodna.life.

Актывісты кажуць, што незразумела, якая сітуацыя будзе ў Гродне праз два тыдні. Кажуць, што не хочуць падстаўляць людзей пад рызыку захворвання. Таму замест святочнай падзеі будзе шэраг невялікіх акцый культурна-забаўляльнага характара.

У планах — правесці квэст па горадзе, які расцягнецца на некалькі дзён. Запланавана яшчэ некалькі цікавостак, якія пакуль не раскрываюць. На працягу тыдня перад 25 сакавіка кожны дзень будзе нешта адбывацца.

Альтэрнатыўны спосаб адзначыць Дзень Волі

Актывісты прапануюць адзначыць Дзень Волі кожнаму, як ён хоча. Напрыклад, можна ўшанаваць месцы, звязаныя з БНР, прыняць удзел у сіці-квэсце, ушанаваць магілы дзеячоў БНР на праваслаўным могілках на Антонава. Таксама можна ўшанаваць помнікі беларускім дзеячам — напрыклад, Янку Купале, наведаць мемарыяльныя дошкі Аляксея Карпюка і Міхася Васілька. Або аддаць пашану нашым сярэднявечным героям — Вялікаму князю Вітаўту і Давылу Гарадзенскаму.

Дзень Волі меўся адбыцца ў Каложскім парку ў суботу, 21 сакавіка з 13.00 да 18.00 у фармаце гарадскога фэста-квэста з наборам цікавостак. У планах былі палітычныя і культурныя прамовы, музыкальныя выступы, гандлёвы кірмаш, фудкорт, дзіцячая пляцоўка.

Даведка

25 сакавіка 1918 годзе ў Мінску была створана Беларуская Народная Рэспубліка. Гродна ў 1919 годзе стаў другой сталіцай БНР. Грамадскія актывісты разам з жыхарамі гораду ў 2018 і 2019 годзе адзначылі 100 і 101 угодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі канцэртам і Вялікім святам у Каложскім парку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?