У пасёлку Сасноўка Мазырскага раёна супрацоўнікі службы адлову на вачах у дзіцяці застрэлілі сабаку.

Як расказалі чытачы «Моцных Навін», гэты сабака ўжо не ўпершыню трапляўся камунальнікам, але мінакі заўсёды станавіліся на бок жывёлы і ратавалі яе. Цяпер жа забойства адбылося на вачах 13-гадовага хлопчыка, які да апошняга стаяў на сваім. Але гэта не дапамагло.

Шасцікласнік адчуваў прыхільнасць да сабакі, заўсёды падкормліваў і гуляў з ім пасля школы. Таму, калі ў чарговы раз прыехала служба адлову, хлопчык адразу ж выскачыў з хаты. У той самы момант камунальнікі стрэлілі ў жывёлу. Ранены сабака пабег у бок аўтадрома, а мужчыны кінуліся даганяць яго на машыне. Дзіця, сеўшы на ровар, паехаў за імі, угаворваў аддаць яму сабаку, маўляў гэта яго, але ў адказ пачуў толькі адно: «Позна».

Пры гэтым супрацоўнікі адлову пачалі пагражаць і хлопчыку. Па словах дзіцяці, мужчына, які лаяўся на відэа, пагражаў стрэліць у яго, калі той не знікне. Школьнік спалохаўся і з'ехаў.

«Хлопчыка выхоўваюць бабуля з дзядулем, — распавялі чытачы. — Мала таго, што траўма ад разводу бацькоў, так тут яшчэ і сябра на вачах забілі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?