Самы чытаны расійскі палітычны тэлеграм-канал «Нязыгар» чарговы раз cеў у лужыну.
Сёння а 9:23 ён змясціў інфармацыю пра тое, што «вчера в пятом часу вечера Лукашенко почувствовал недомогание и потерял сознание. Все мероприятия с его участием отменены».
Аднак літаральна праз хвіліны пасля гэтага пачалася працоўная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з міністрам аховы здароўя Беларусі.
«Нязыгара» звязваюць з кіраўніком расійскага афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва ТАСС.
Раней беларускі блогер Эдуард Пальчыс паказаў, наколькі «Нязыгар» не дбае пра якасць інфармацыі. Ён выслаў у канал поўную ахінею пад выглядам інсайдара — той яе апублікаваў слова ў слова без аніякай праверкі.
0
0
0
0
0
0