На сёння ў шпіталях Беларусі знаходзіцца 21 чалавек з лабараторна пацверджаным РНК каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Фота Надзеі Бужан
РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ўжо правяло больш за 10,5 тысячы тэстаў на COVID-19.
Міністэрства аховы здароўя звяртаецца з просьбай да ўсіх грамадзян, што вяртаюцца ў Беларусь, — абавязкова інфармаваць спецыялістаў, якія працуюць у зонах пагранічнага кантролю, пра тое, што пабывалі ў эпідэмічна неспрыяльных раёнах. Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя заклікае, па магчымасці, першыя 14 дзён пасля вяртання з-за мяжы абмежаваць колькасць кантактаў. А ў выпадку з'яўлення рэспіраторнай інфекцыі, выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу. Абавязкова трэба сказаць па тэлефоне, якія краіны вы наведвалі.
Першы пацыент, у якога ў Беларусі быў дыягнаставаны COVID-19, быў сёння выпісаны з Мінскай інфекцыйнай бальніцы.
Чытайце таксама:
Каранік: Адзін з пацыентаў з каранавірусам быў у цяжкім стане. Нам удалося яго выцягнуць дзякуючы кітайскай методыцы
Нарвегія і Венгрыя забаранілі медыкам выезд за мяжу
Каранавірус: Швецыя спыняе поўны ўлік інфікаваных і шпіталізацыю маладых — занадта дорага
У Польшчы зафіксавана першая смерць ад каранавіруса. У Познані памерла 57-гадовая жанчына
Праўда і міфы пра каранавірус





