Палітычны аналітык Арцём Шрайбман распавёў у праграме «Ток» з Настассяй Роўдай, чаму ні першая, ні другая яго жонка не ўзялі яго прозвішча.

— Ты ажаніўся са сваёй другой жонкай Вікай Луд. Чаму ты жэнішся ў наш час, калі можна не жаніцца (гэта без наездаў, я толькі за)? Чаму для цябе гэта важна?

— Я ніколі не бачыў гэтаму перашкодаў, у мяне ніколі не было страху перад шлюбам, у мяне не было адчування, што я павінен зрабіць гэта толькі пасля 30 год. Можа быць, заклалася, што мае бацькі рана ажаніліся: я ў мамы нарадзіўся ў 20 год, напрыклад.

З першай жонкай мы даволі доўга былі ў адносінах — гэта быў лагічны крок. З Вікай мы нядоўга былі ў адносінах на момант шлюбу, менш за год. Але я разумеў, што з гэтым чалавекам стасункі будуць вельмі доўгімі, — я гэта бачыў, адчуваў, таму не бачыў сэнсу цягнуць. Тым больш тады я з’язджаў на вучобу ў Англію, па паперах лягчэй было аформіць адносіны, чым даказваць па фатаграфіях, рахунках з рэстарана ці яшчэ неяк, што вы ў стасунках. Я разумеў, што мы ўсё роўна да гэтага прыйдзем.

— Чаму ні першая, ні другая жонкі не ўзялі тваё прозвішча?

— Трэба ў іх спытаць.

Мой тып дзяўчат, жанчын — самастойныя, моцныя, упэўненыя ў сабе, амбіцыйныя. Такія жанчыны проста радзей схільныя браць прозвішча мужа. Мабыць, таму. Мяне проста цягне да моцных жанчын, хутчэй, чым да слабых.

Гэта ніколі не было маёй просьбай — «вазьмі маё прозвішча што б там ні было» — гэта ніколі не было пытаннем спрэчак, абмеркаванняў. Так захацелі.

Выпуск цалкам:

  • 0:35 — калі сутыкаўся з антысемітызмам,
  • 2:54 — што падабаецца і не падабаецца ў Ізраілі,
  • 5:36 — ці адчувае сябе беларускім патрыётам,
  • 5:48 — пра панты на факультэце міжнародных адносін БДУ,
  • 8:55 — галоўная праблема беларускай адукацыі,
  • 11:26 — чаму спачатку не ўзялі на Tut.by,
  • 13:25 — хто навучыў журналістыцы,
  • 15:05 — самацэнзура
  • 16:57 — чаму не пісаў пра феномен Колі Лукашэнкі, 
  • 17:28 — чаму не закранае тэму жанчын у асяроддзі Лукашэнкі, 
  • 18:59 — як вербавалі ў КДБ, 
  • 20:30 — як рабіць палітычную аналітыку без інсайдаў, 
  • 23:47 — палітычная сітуацыя ў Беларусі, 
  • 27:59 — ці варта чакаць больш жорсткага дзяржаўнага кіравання, 
  • 29:22 — чаму ходзіць на выбары і за каго галасаваў у 2010-м, 
  • 33:04 — як ставіцца да Моладзевага блока, 
  • 35:21 — што можа разварушыць беларускую апазіцыю, 
  • 36:58 — хто самы моцны беларускі апазіцыйны палітык, 
  • 37:27 — хто, калі не Лукашэнка, 
  • 39:55 — калі і як сыдзе Лукашэнка, 
  • 41:39 — ці зменіцца штосьці ў палітычным плане ў бліжэйшыя пяць год, 
  • 42:20 — ці стане жанчына прэзідэнтам Беларусі, 
  • 43:28 — ці маюць Наталля Качанава і Наталля Эйсмант палітычную моц, 
  • 45:18 — пра першы шлюб, 
  • 48:13 — якія жанчыны падабаюцца, 
  • 49:01 — што думае пра феміністак і ці сам фемініст.

«Ток» з Сяргеем Чалым
«Ток» з Віктарам Бабарыкам
«Ток» з Тадэвушам Кандрусевічам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0