44-гадовы Валерый Сяроў памёр у бальніцы. Прычынай стала страта крыві: 10 сакавіка мужчына ўскрыў вены ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Былая жонка Сярова пацвердзіла інфармацыю карэспандэнту «Нашай Нівы».

Валерый Сяроў, фота з сацсетак

Валерый Сяроў, фота з сацсетак

10 сакавіка мусіла адбыцца першае пасяджэнне па справе Сярова. Ён знаходзіўся пад вартай, праходзіў абвінавачваным у крадзяжы: мужчыну пагражала да 4 гадоў зняволення.

Сяроў ускрыў вены непасрэдна падчас пасяджэння, паведаміў тэлеграм-канал «Нехта».

Што падштурхнула мужчыну на трагічны крок, пакуль невядома.

Чытайце таксама: Хацеў напалохаць, але… Што ж адбылося ў судзе, дзе абвінавачаны скончыў жыццё самагубствам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0