Штодзень у рэанімацыю ў Ламбардыі адпраўляюць каля 85 пацыентаў з каранавірусам, а месцаў па стане на сёння застаецца каля 15—20, піша італьянскае выданне La Repubblica. 

Італія закупіла для Ламбардыі 113 дадатковых апаратаў інтэнсіўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх і 103 — субінтэнсіўнай, яны на дарозе ў Мілан. Але і яны змогуць выратаваць сітуацыю толькі на некалькі дзён. Колькасць хворых у Італіі працягвае расці, як і лічба смяротных выпадкаў.

Каб ратаваць людзей, бальніцы ў Ламбардыі размяшчаюць пацыентаў, каторыя ў цяжкім стане, нават у аперацыйных.

Іншая праблема Ламбардыі — вычарпанне запасу масак. У Еўрасаюзе найбольшыя запасы маюць Нямеччына і Францыя, але спатрэбілася ўмяшанне Еўракамісіі, каб яны знялі забарону на вываз масак у іншыя дзяржавы ЕС.

Ламбардыя — гэта багаты рэгіён на поўначы Італіі з насельніцтвам каля 10 мільёнаў чалавек і цэнтрам у Мілане. 

Каранавірус паставіў Еўропу перад праблемамі, з якімі яна ніколі раней не сутыкалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?