Нарвегія зачыняе свае аэрапорты, порты для пасажырскіх рэйсаў. Выключэнне будзе зроблена для чартарных рэйсаў, якімі будуць вяртацца на радзіму жыхары краіны.

Грузавы абарот праз межы краіны не прыпыняецца, абвесціла ўчора прэм'ер-міністарка Нарвегіі Эрна Сольберг.

Колькасць выяўленых заражэнняў каранавірусам у Нарвегіі 14 сакавіка перавысіла 1100. Зарэгістраваныя першыя тры смяротныя выпадкі.

Па колькасці выяўленых заражэнняў на душу насельніцтва Нарвегія займае 4-е месца ў Еўропе пасля Сан-Марына, Ісландыі і Італіі.

Кіраўніца нарвежскага ўрада паабяцала фінансавую падтрымку кампаніям, якія пацерпяць у выніку пандэміі, паведамляе нарвежскае інфармацыйнае агенцтва NTB.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?