У праграме «Двое з палаца» тэлеканал АНТ паказаў чалавека, які грае ролю Лукашэнкі пры рэпетыцыі ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці.

Нагадаем, што 10 сакавіка кіраўнік дзяржавы ўручыў пашпарты юным беларусам. Незадоўга да гэтага там была праведзена рэпетыцыя са школьнікамі.

Замест Лукашэнкі на рэпетыцыі, гаварылася ў сюжэце, быў таварыш падпалкоўнік, у «астатнім амаль поўнае супадзенне з рэальнай цырымоніяй».

«Ад дасканаласці ў выкананні іх аддзяляе менш за паўгадзіны. Фінальныя штрыхі — і вось ужо гэта адбываецца насамрэч: 14-гадовыя школьнікі і гімназісты ў адной зале з прэзідэнтам. Гучыць гімн, і Аляксандр Лукашэнка звяртаецца менавіта да іх», - сказана ў сюжэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0