Па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным, паведаміла ў сваім фэйсбуку прэс-сакратар беларускага прэм'ера Аляксандра Ісаева.

У ходзе размовы расійскі калега праінфармаваў аб новых мерах, якія будуць прыняты ў Расійскай Федэрацыі ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Асобна бакі абмеркавалі пытанні забеспячэння транзітнага перамяшчэння людзей і ажыццяўлення грузаперавозак у сітуацыі, якая склалася, звязанай з COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0